Read this in other languages: [English](FAQ.md), [беларуская](FAQbe.md), [русский](FAQru.md), [Français](FAQfr.md), [Nederlands](FAQnl.md), [Türkçe](FAQtr.md), [українська](FAQuk.md), [Polski](FAQpl.md), [Deutsch](FAQde.md), [Português do Brasil](FAQpt_BR.md), [العربية](FAQar.md), [Bahasa Indonesia](FAQid.md), [中文](FAQcn.md), [български](FAQbg.md), [Tiếng Việt](FAQvi.md) # Частыя пытанні ## Перш чым задаваць пытанне на GitHub або ў Discord, калі ласка, азнаёмцеся з гэтым раздзелам.
### **1. Адкуль гэтае пашырэнне бярэ дадзеныя?** Камбінацыя Google API і сабраных дадзеных (скрэйпінгу). Мы захоўваем усе даступныя дадзеныя ў нашай базе, каб яны заставаліся даступнымі пасля таго, як Google адключыць лічыльнік непадабаек у сваім API.
### **2. Колькасць непадабаек у відэа не абнаўляецца** Зараз непадабайкі для відэа кэшуюцца і абнаўляюцца не вельмі часта. Прыкладна раз на 2–3 дні, не часцей. Так, гэта не ідэальна, але як ёсць. Мы працуем над тым, каб павялічыць частату абнаўленняў.
### **3. Як гэта працуе?** Пашырэнне збірае ідэнтыфікатар відэа (video id), якое вы глядзіце, і запытвае колькасць непадабаек (а таксама іншыя палі: прагляды, падабайкі і г. д.) праз наш API. Калі гэта першы запыт відэа ў нашым API, наш API выкарыстоўвае YouTube API для атрымання дадзеных, пасля чаго захоўвае іх у базе для кэшавання (кэш захоўваецца каля 2–3 дзён) і архівавання, і вяртае іх вам. Затым пашырэнне адлюстроўвае непадабайкі на старонцы.
### **4. Што адбудзецца пасля таго, як YouTube API спыніць вяртаць колькасць непадабаек?** Сервер пераключыцца на выкарыстанне камбінацыі архіўных статыстычных дадзеных аб непадабайках, ацэнак, экстрапаляваных на аснове паводзін карыстальнікаў пашырэння, і ацэнак на аснове суадносін праглядаў і падабаек для відэа, непадабайкі якіх не былі заархіваваныя або чые архіўныя дадзеныя састарэлі.
### **5. Як разлічваецца колькасць непадабаек?** RYD выкарыстоўвае галасы сваіх карыстальнікаў для экстрапаляцыі колькасці непадабаек. - Калі відэа было загружана пасля адключэння API: $$ \textup{RYD Dislike Count} = \left( \frac{\textup{RYD Users Dislike Count}}{\textup{RYD Users Like Count}} \right) \times \textup{Public Like Count} $$ - Калі ў базе дадзеных RYD нейкім чынам захавалася фактычная колькасць падабаек і непадабаек (прадастаўленая аўтарам або з архіва), колькасць непадабаек будзе разлічвацца на аснове абодвух паказчыкаў: галасоў карыстальнікаў і архіўнага значэння. З часам архіўнае значэнне будзе аказваць усё меншы ўплыў на выніковы лік.
--- Гэта ж у фармаце відэа: [![Return YouTube Dislike Explained](https://yt-embed.herokuapp.com/embed?v=GSmmtv-0yYQ)](https://www.youtube.com/watch?v=GSmmtv-0yYQ) ---
## Мяне хвалююць пытанні бяспекі і прыватнасці Глядзіце [гэтую старонку](SECURITY-FAQbe.md) для атрымання падрабязнай інфармацыі.