mirror of
https://github.com/Anarios/return-youtube-dislike.git
synced 2026-10-27 23:31:06 +01:00
21 lines
2.4 KiB
Plaintext
21 lines
2.4 KiB
Plaintext
|
|
Пашырэнне «Вярнуць адмоўныя галасы на YouTube» аднаўляе магчымасць бачыць адмоўныя галасы на YouTube.
|
||
|
|
|
||
|
|
Калі яно не працуе: адкрыйце ўкладку «Пашырэнні» (chrome://extensions/), адключыце гэта пашырэнне і зноў яго ўключыце. Гэта павінна выправіць большасць праблем, бо ў Chromium ёсць памылка, якая ў некаторых выпадках блакуе працу пашырэння. Спадзяёмся, што каманда Chromium хутка гэта выправіць.
|
||
|
|
|
||
|
|
З 13 снежня 2021 года YouTube выдаліў са свайго API магчымасць бачыць непадабайкі.
|
||
|
|
Гэта пашырэнне мае на мэце вярнуць карыстальнікам гэтую магчымасць, выкарыстоўваючы камбінацыю архіўных даных пра падабайкі і непадабайкі, а таксама падабайкі і непадабайкі, зробленыя карыстальнікамі пашырэння, каб паказваць самыя дакладныя рэйтынгі.
|
||
|
|
|
||
|
|
На дадзены момант захоўваюцца даныя пра падабайкі і непадабайкі больш як 200 мільёнаў відэа, сабраныя да 13 снежня 2021 года.
|
||
|
|
|
||
|
|
База актыўна расце і абнаўляецца пасля 13 снежня 2021 года.
|
||
|
|
|
||
|
|
Чым больш карыстальнікаў будзе выкарыстоўваць пашырэнне, тым дакладнейшым яно стане.
|
||
|
|
|
||
|
|
Для непапулярных відэа, загружаных пасля 13 снежня 2021 года, даныя могуць быць менш дакладнымі, чым для больш папулярных.
|
||
|
|
|
||
|
|
Гэта пашырэнне зараз знаходзіцца ў актыўнай фазе распрацоўкі, таму, калі ў вас узнікнуць якія-небудзь праблемы, не саромейцеся паведамляць пра іх на нашай старонцы ў GitHub або на нашым серверы ў Discord.
|
||
|
|
|
||
|
|
Неўзабаве з'явяцца новыя функцыі!
|
||
|
|
|
||
|
|
https://github.com/Anarios/return-youtube-dislike
|