[](https://chromewebstore.google.com/detail/return-youtube-dislike/gebbhagfogifgggkldgodflihgfeippi)
[](https://chromewebstore.google.com/detail/return-youtube-dislike/gebbhagfogifgggkldgodflihgfeippi)
10 лістапада 2021 года Google [абвясціў](https://blog.youtube/news-and-events/update-to-youtube/), што лічыльнік непадабаек на YouTube будзе выдалены.
Акрамя таго, поле `dislike`у YouTube API было [выдалена](https://support.google.com/youtube/thread/134791097/update-to-youtube-dislike-counts) 13 снежня 2021 года, што пазбавіла карыстальнікаў магчымасці ацэньваць якасць кантэнту перад праглядам.
## Што робіць праект
Пасля выдалення статыстыкі непадабаек з YouTube API наш бэкэнд перайшоў на камбінацыю архіўных дадзеных і ацэнак, экстрапаляваных з дадзеных карыстальнікаў пашырэння.
Вы можаце даведацца больш на нашым сайце: [returnyoutubedislike.com](https://www.returnyoutubedislike.com/)
## Дакументацыя API
Выкарыстанне гэтага адкрытага API трэцімі бакамі дазваляецца з наступнымі абмежаваннямі:
- **Атрыбуцыя**: Праект павінен быць выразна пазначаны спасылкай на [returnyoutubedislike.com](https://returnyoutubedislike.com/).
- **Абмежаванне частаты**: Дзейнічаюць абмежаванні для кожнага кліента: 100 запытаў у хвіліну і 10 000 у дзень. Пры перавышэнні будзе вернуты код стану _429_, які азначае, што ваша праграма павінна знізіць частату запытаў.